19 красавiка 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Украіны ўзначаліць Уладзімір Гройсман

30
Урад Украіны ўзначаліць Уладзімір Гройсман

В.а. кіраўніка Кабміна Украіны прызначаны міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«В.а. прэм'ер міністра на пасяджэнні ўрада прызначаны Уладзімір Гройсман», - напісаў ён.

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк раней з трыбуны Вярхоўнай Рады заявіў, што падае ў адстаўку.

Уладзімір Гройсман нарадзіўся 20 студзеня 1978 года ў горадзе Ваўкавыск. У 2003 годзе скончыў Міжрэгіянальную акадэмію кіравання персаналам ў кваліфікацыі «юрыспрудэнцыя». У лютым 2010 года - Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, атрымаўшы дыплом магістра ў спецыяльнасці «Кіраванне грамадскім развіццём» і спецыялізацыяй «Упраўленне на рэгіянальным і мясцовым узроўнях».

З 2006 года - гарадскі галава Вінніцы, самы малады мэр абласнога цэнтра Украіны.

31 кастрычніцка 2010 пераабраны на другі тэрмін, атрымаўшы падтрымку 77,81% вінічан.

Віцэ-прэм'ер міністр Украіны з 27 лютага 2014 года.

Нагадаем, сёння ў Вярхоўнай Радзе спыніла сваё існаванне кааліцыя «Еўрапейскі выбар».

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўжо выказаў надзею на тое, што парламент надалей будзе прымаць важныя для краіны пастановы нават без кааліцыі. Аднак Вярхоўная Рада не падтрымала некаторыя законапраекты, у прыватнасці, аб рэфармаванні НАК Нафтагаз Украіны.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках