25 красавiка 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія музыкі «троляць» расейцаў у Юрмале сцягамі і вышыванкамі

9

Патрыятычны флэш-моб зладзілі артысты з Украіны на фэсце «Новая хваля» ў Латвіі.

Вядомы артыст Цімур Радрыгэс быў адзеты, нібы ва ўкраінскі сцяг, чым выклікаў абмеркаванне ў прэсе і шал радасных эмоцый у публікі. Шоўмэн і спявак Патап таксама любіць здзіўляць і шакаваць грамадскасць. Гэтым разам – расейскую публіку, якая ў вялікай колькасці прысутнічае на конкурсе. Спявак адзеў на канцэрт вышыванку і напраўду абкруціўся сцягам Украіны, пішуць "Подробности".

А вось вядомая расейская прадусарка Яна Рудкоўская падтрымала Украіну, сама таго не падазраючы. Размясціўшы ў сваёй Instagram фота ў строі цытрынава-блакітных адценняў, чым выклікала неверагодную колькасць лайкаў і адабрэння ад украінскіх гледачоў.

Украінская спявачка Джамала пачала інтрыгаваць гледача задоўга да свайго выступу. "Згаджаючыся ўдзельнічаць у фестывалі "Новая хваля" я разумела, што буду выступаць у Еўропе. І я не магла не скарыстацца гэтым. Я проста абавязаная выказаць сваю пазіцыю ўсялякім спосабам - песняй, украінскай стужкай, касцюмам", - распавяла Джамала.

У апошні момант перад выступам Джамала наважыла змяніць словы кампазіцыі. Для шматмільённай тэлеаўдыторыі яна праспявала "Не вайне ва Украіне! Не вайне ў свеце. Мы прывабныя нягледзячы ні на што! Не дазваляйце сумневам вас ламаць".

А ў чацвер спявачка шпацыравала па Юрмале ў сукенцы-вышыванцы. Украінскую народную песню "Верше, мій верше" яна праспявала так, што ўстала ўся зала.

Раней сапраўдны фурор у сацсетках выклікаў выступ у Юрмале Івана Дорна. Прычым, сярод зорных знакамітасцяў ў тым ліку. Мала каго пакінуў раўнадушным выступ Івана, у якім сам спявак і ягоная каманда з трызубцам на футболках выконваюць сваю версію гіта Кузьмы Скрабіна "Танец пінгвіна".

Нагадаем, музычны конкурс "Новая хваля" праходзіць у Юрмале з 22 да 27 ліпеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках