4 траўня 2024, Субота, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Аргентыны кіт пракаціў на сваёй спіне лодку з веслярамі

6

У інтэрнэце некалькі дзён таму з'явіўся відэаролік, на кадрах якога відаць, як велізарны кіт прыўздымае лодку з людзьмі на спіне.

Відэа сталася настолькі папулярным сярод карыстальнікаў, што ўсяго за два дні на YouTube набрала больш за два мільёны праглядаў.

Са слоў аўтараў роліка, гэты дзень быў цёплым і сонечным. Яны каталіся ў моры ля берагоў аргентынскага гарадка Пуэрта-Мадрын на чоўне, недалёка ад кітоў. Адзін з весляроў здымаў паводзіны вялікіх марскіх жыхароў на камеру. Нечакана адзін кіт падплыў зусім блізка да лодкі і апынуўся проста пад ёй. Ён падняў яе на сваёй спіне. Цягам некалькіх секунд ён утрымліваў човен, потым акуратна апусціў назад і адплыў далей, піша k-vest.ru.

Гэты незвычайны інцыдэнт скончыўся спакойна і для кітоў, і для весляроў лодкі. Людзі абышліся невялікім спалохам. Човен пашкоджанняў не атрымаў.

Пуэрта-Мадрын знаходзіцца недалёка ад паўвострава Вальдэс, дзе жывуць касаткі, паўночныя кіты, марскія львы і сланы. Кіты бліжэй за ўсіх астатніх марскіх насельнікаў падплываюць да ўзбярэжжа, у сувязі з чым іх з лёгкасць могуць злавіць паляўнічыя. У выніку іх колькасць значна скарацілася, а нараджальнасць не падвышаецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках