4 траўня 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Канада блакуюць крэдытаванне Расеі праз Сусветны банк

7
ЗША і Канада блакуюць крэдытаванне Расеі праз Сусветны банк

Вашынгтон і Атава будуць процідзейнічаць праектам Сусветнага банка ў Расеі.

Пра гэта агенцтву Bloomberg паведамілі крыніцы ў Мінфіне ЗША і Канады. Гэтая краіны кантралююць больш за 20 адсоткаў галасоў у Сусветным банку. Гэтага можа быць досыць для запаволення працэсу фінансавання праектаў у Расеі, адзначае агенцтва.

Цяпер СБ вядзе рэалізацыю дзесяці адобраных праектаў у Расеі на суму ў 6680 млн даляраў. З гэтай сумы пакуль выдзелена менш за палову. Акрамя таго, рыхтуюцца яшчэ дзевяць праектаў на 1,3 мільярда даляраў, піша Lenta.ru.

Еўрапейскія ўлады таксама абмяркоўваюць магчымасць галасаваць супраць праектаў СБ у Расеі. Калі яны падтрымаюць пазіцыю ЗША і Канады, рады дырэктараў СБ, бо знікнуць шанцы на іх прыняцце.

Раней прэзідэнт Сусветнага банка Джым Ен Кім казаў пра тое, што крэдытаванне расейскіх праектаў прадоўжыцца, нават нягледзячы на санкцыі. Паводле ягоных слоў, статут банка забараняе ўмешвацца ў палітычныя працэсы.

25 ліпеня Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі. Сярод расейскіх кампаній, якія трапілі ў канадскі спіс, лічацца «Газпромбанк», «Внешэкономбанк», «Новатэк», «Алмаз-Антей», канцэрн «Калашников».

24 ліпеня камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ узгадніў дадатковы санкцыйных спіс у дачыненні да расейскіх і ўкраінскіх асоб і кампаній, якія адыгралі сваю ролю ў крызісе на Украіне.

17 ліпеня ЗША ўвялі трэці пакет санкцый. Ён накіраваны супраць асобных сектараў расейскай эканомікі. У санкцыйны спіс трапілі ВЭБ, «Газпромбанк» и «Роснефть». Актывы гэтых кампаній не будуць замарожаныя, але амерыканскім кампаніям і грамадзянам з гэтага часу забаронена інвеставаць у новыя акцыі і аблігацыі гэтых прадпрыемстваў. Пад абмежаванні трапілі і шэраг кампаній расейскага ОПК, уключаючы карпарацыю «Алмаз-Антей» і канцэрн «Калашников», НПО «Ижмаш», НПО «Базальт», «Уралвагонзавод», ОАО «Концерн «Радиоэлектронные технологии», канцэрн «Созвездие», НПО Машиностроения, ОАО «Конструкторское бюро приборостроения».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках