4 траўня 2024, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы «Беларусбанка» скараціліся ўдвая

7

«Белаграпрамбанк», які стаў лідэрам банкаўскай сістэмы у суме прыбытку ў пачатку 2014 года, утрымаў першае месца і паводле вынікаў паўгоддзя.

«Беларусбанк», які шмат гадоў займаў у рэйтынгу першы радок, прыкметна страціў у прыбытках і цяпер знаходзіцца на другім месцы, піша «Завтра твоей страны».

У першым квартале 2014 «Беларусбанк» страціў сваё лідэрства паводле гэтага паказніка, які ўтрымліваў з канца 2000-х гадоў. Нечакана з першага радка паводле вынікаў 2013 ён перамясціўся на чацвёрты. Яго апярэдзілі «Белаграпрамбанка», «Белгазпрамбанк» і «Прыёрбанк».

Паводле вынікаў першага паўгоддзя галоўны банк краіны палепшыў сваё становішча ў рэйтынгу. Але пры гэтым «Беларусбанк» апярэджвае найбуйнейшыя банкі ў дынаміцы падзення сумы прыбытку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. «Беларусбанк» скараціў даходы за гэты перыяд больш, чым удвая.

Топ-8 прыбытковых банкаў Беларусі ў 1 паўгоддзі 2014

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках