4 траўня 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі бізнэс гатовы да блакады Пуціна, але баіцца контрзахадаў

8
Нямецкі бізнэс гатовы да блакады Пуціна, але баіцца контрзахадаў

Калі Пуцін будзе рухацца ранейшым кірункам, то нямецкай эканоміцы з ім не па дарозе.

У інтэрв'ю Handelsblatt (пераклад Инопресса.ру) старшыня Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Экхард Кардэс пахваліў дзеянні ўрада ФРГ у сувязі з украінскім крызісам і заявіў пра гатоўнасць "нямецкай эканомікі" праводзіць ў жыццё палітычныя пастановы Бэрліна.

"Федэральны ўрад выдатна спраўляецца з крызісам, - сказаў Кардэс. - Я не сумняваюся, што і цяпер ён абярэ правільныя меры. Пастановы, якія цяпер прымуць федэральны ўрад і ЕЗ, эканоміка ператворыць у жыццё. Калі яны скажуць, што Расея недастаткова шчыльна супрацоўнічае і мы цяпер уводзім жорсткія санкцыі, мы гэта на 100% выканаем. Існуе прымат палітыкі".

Нямецкая эканоміка, са слоў Кардэса, гатовая да звязаных з санкцыямі выдаткаў: "Калі давядзецца заплаціць нейкі кошт, мы яго заплацім". У той жа час ён разлічвае атрымаць ад ЕЗ "гарантыі", што санкцыі "можна будзе скасаваць". "Мы павінны аддаваць сабе справаздачу, што Расея магчыма ўвядзе контрмеры. Нельга дапусціць, каб мы трапілі ў кругазварот ўзаемных санкцый", - цытуе яго Handelsblatt.

Пры увядзенні санкцый, адзначыў Кардэс, важнае "дазаванне": "Калі Захад занадта глыбока загоніць Пуціна ў абарону, з прычын унутрыпалітычнага характару яму складана будзе пайсці на кампраміс. Нельга забываць, што ён, як і раней, карыстаецца значнай падтрымкай насельніцтва, а многія [палітычныя] дзеячы падштурхоўваюць яго да больш жорсткага курсу. Так што тут патрабуецца стратэгічная дальнабачнасць". "Захад не зацікаўлены ў ізаляцыі Расеі. Аднак гэта не азначае, што, калі Расея не ідзе на супрацоўніцтва, Захад не можа ўвесці эканамічныя санкцыі", - дадаў Кардэс.

"Калі сепаратысты рабуюць целы загінулых, такія паводзіны выклікаюць трывогу", - сказаў суразмоўца Handelsblatt. Ён таксама заклікаў выключыць з разгляду высунутыя расейскім бокам "фантастычныя тэорыі", у прыватнасці версію, што на момант узлёту пасажыры борта MH-17 ужо былі мёртвыя. "Цалкам патрэбна, каб прэзідэнт Пуцін выкарыстаў свой уплыў на сепаратыстаў, а калі ў яго такога ўплыву няма, ён павінен яго дамагчыся, - запатрабаваў Кардэс. - Калі ж расейскі лідэр будзе рухацца ранейшым кірункам, то нямецкай эканоміцы з ім не па дарозе”, - мяркуе ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках