4 траўня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы возьмуць удзел у ЧС у танкавым біятлоне

17
Беларусы возьмуць удзел у ЧС у танкавым біятлоне

Беларуская каманда прыбыла на палігон Алабіна Маскоўскай вобласці, дзе хутка пройдзе чэмпіянат свету "Танкавы біятлон-2014".

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

"Рэспубліку Беларусь на чэмпіянаце прадстаўляе каманда Узброеных Сіл, якая складаецца з чатырох экіпажаў танкаў Т-72Б (тры асноўных, адзін запасны), танкі выдаў расейскі бок", - гаворыцца ў паведамленні.

"Танкавы біятлон" будзе складацца з двух частак: арганізацыйнай і практычнай. Гэта значыць спачатку з камандамі пройдуць заняткі аб мерах бяспекі. Таксама будзе вывучана маршрут, пройдзе лёсаванне і г.д. Практычная частка будзе складацца з чатырох этапаў спаборніцтваў: індывідуальная гонка, спрынт і гонка пераследу, "спартовы" этап, эстафета.

Лёсаванне каманд пройдзе 26 ліпеня. У чэмпіянаце возьмуць удзел каманды 12 краін. Пры гэтым вайскоўцы з КНР прывезлі баявыя машыны кітайскай вытворчасці, а астатнія ўдзельнікі будуць спаборнічаць на мадыфікацыях расейскага танка Т-72. Сярод іх Ангола, Арменія, Беларусь, Венесуэла, Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Кувэйт, Манголія, Расея і Сэрбія. Для правядзення турніру галоўная аўтабронетанкавая ўправа Мінабароны Расеі падрыхтавала 40 танкаў Т-72Б1 (па чатыры танкі для кожнай краіны). Машыны былі дастаўлены з двух бранятанкавых заводаў - ААТ "61-й БТРЗ" (Санкт-Пецярбург) і ААТ "103-й БТРЗ" (Чыта).

Танкі былі пафарбаваныя ў адпаведнасці з распрацаванымі і зацверджанымі ў Мінабароны Расеі чатырма каляровымі схемамі. У адрозненне ад мінулага года аднатонных танкаў, пафарбаваных у сіні, чырвоны, жоўты і зялёны колеры, не будзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках