Кабзон: Не чакаў такой абыякавасці ад Лепса і Вайкуле
70- 25.07.2014, 14:43
- 104,482
Выканаўца асудзіў калегаў па сцэне, якія не сталі на ягоную абарону пасля апублікавання «чорнага спісу» МЗС Латвіі.
«Што мне незразумела - дык гэта пазіцыя калегаў з нашага цэху, якія, здаецца, наогул не заўважаюць, што адбылося і адбываецца. Я не буду пералічваць усе прозвішчы... Заўважу толькі - калі ўзнікалі праблемы, да прыкладу, ў Філіпа Кіркорава, Рыгора Лепса - мы не сядзелі моўчкі, мы падтрымлівалі іх і самі перажывалі за лёс гэтых спевакоў. Мы абаранялі Аляксандра Разэнбаўма, дапамагалі Лайме Вайкуле... А яны сёння робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Я не чакаў ад іх такой абыякавасці», - цытуе Іосіфа Кабзона «Комсомольская правда».
Нагадаем, міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч прыняў пастанову на нявызначаны час уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію, расейскіх музыкаў Алега Газманава, Іосіфа Кабзона і Алу Перфілаву, больш вядомую пад сцэнічным псеўданімам Валерыя.
У МЗС Латвіі сцвярджаюць, што гэтыя асобы сваімі дзеяннямі спрыялі парушэнню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.
Фота: AFP