4 траўня 2024, Субота, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы матэматык Перэльман з'язджае з Расеі

28
Вядомы матэматык Перэльман з'язджае з Расеі

Знакаміты пецярбургскі матэматык Рыгор Перэльман, які даказаў гіпотэзу Пуанкарэ, можа з'ехаць жыць у Швэцыю.

Пра гэта піша «Комсомольская правда» са спасылкай на ананімную крыніцу.

Паводле звестак выдання, у апошнія гады навуковец фактычна жыў на пенсію сваёй маці. Адна з гарадскіх ВНУ клікала яго выкладаць, прапанаваўшы заробак у 17 тысяч руб, Але Рыгора Перэльмана не задаволілі ні грошы, ні ўмовы працы. Некалькі месяцаў таму прыватная фірма Швэцыі, якая займаецца навуковымі распрацоўкамі, прапанавала яму высокааплатную працу.

Газета паведамляе, што ў УФМС Пецярбурга ёй пацвердзілі інфармацыю аб тым, што Перэльман атрымаў замежны пашпарт і візу на 10 гадоў. Аднак калі карэспандэнт РБК звязаўся з супрацоўнікамі міграцыйнай службы, там яму паведамілі, што не маюць права выдаваць такія звесткі. Больш за тое, інфармацыяй аб наяўнасці ў грамадзяніна якой-небудзь візы ведамства нават тэарэтычна не можа валодаць.

Перэльман займаецца навукай з пачатку 1990-х гадоў. Яго доказ тэарэмы Пуанкарэ стаў сапраўдным прарывам у навуцы. Гіпотэза з'яўляецца адной з найбольш вядомых задач тапалогіі. Яна дае дастатковую ўмову таго, што прастора з'яўляецца трохмернай сферай з дакладнасцю да дэфармацыі.

Навуковец быў уганараваны прэміяй Еўрапейскага матэматычнага грамадства ў 1996 годзе, Але адмовіўся яе атрымліваць. У 2006 года матэматыка хацелі ўзнагародзіць медалём Філдса, аднак ён зноў праігнараваў цырымонію. У 2006 годзе часопіс Science назваў доказ тэарэмы Пуанкарэ навуковым прарывам года.

У 2007 годзе брытанская газета The Daily Telegraph апублікавала спіс «Ста геніяў, якія жывуць цяпер», у якім Перэльман заняў дзявятае месца. Адзначым, што ў спісе былі яшчэ два расейцы: Гары Каспараў (25-е месца) і Міхаіл Калашнікаў (83-і радок). У верасні 2011 годзе стала вядома, што матэматык адмовіўся прыняць прапанову і стаць чальцом Расейскай акадэміі навук.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках