Людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста Мікіту Броўку
1- 25.07.2014, 15:45
- 5,486
Прычыны затрымання невядомыя.
Затрыманне адбылося прыкладна а 12:30 ва Уруччы. Пра яго паведаміў сведка, які апынуўся побач.
Прычыны затрымання невядомыя. Тэлефон Мікіты Броўкі не адказвае, паведамляе «Радыё Свабода».
Мікіта Броўка з'яўляецца моладзевым актывістам і каардынатарам грамадска-культурнай ініцыятывы «Арт Сядзіба», а таксама журналістам газеты «Новы час». Апошнім часам Броўка займаўся арганізацыяй беларускіх канцэртаў.