19 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ абвясціла паляванне на кіроўцаў без пасведчанняў

21
ДАІ абвясціла паляванне на кіроўцаў без пасведчанняў

У выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе ўзмоцнена шукаць кіроўцаў, якія не маюць права на кіраванне і пазбаўленыя яго.

Не застануцца ў баку кантроль цвярозасці, хуткасці і правілаў праезду пешаходных пераходаў. Павышаная ўвага будзе нададзеная выкананню правілаў у зонах адпачынку.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Кобрынскі, Драгічынскі, Іваноўскі, Навагрудскі, Іўеўскі, Асіповіцкі і Бабруйскі раёны, паведамляе БелаПАН.

Ва ўсёй краіне пройдуць спецыяльныя мерапрыемствы «Фільтр», а таксама адпрацоўкі дарог з выкарыстаннем мабільных апаратна-праграмных комплексаў аўтаматычнага распазнавання рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў «Аўтаўраган». Гэтыя прыборы з дапамогай падлучальных баз звестак забяспечваюць магчымасць праверкі транспартнага патоку на прадмет пошуку асоб, якія не маюць права кіравання, транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў вышуку, і іншыя.

У ДАІ нагадваюць, што за кіраванне без права кіравання транспартным сродкам, у тым ліку матацыклам і мапедам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 750 тысяч да 3 млн рублёў, а за паўторнае такое парушэнне закона на працягу года можна пазбавіцца да 7, 5 млн рублёў.

За шэсць месяцаў па віне кіроўцаў, якія не маюць пасведчанняў на кіраванне, адбылося 163 ДТЗ, у якіх 38 чалавек загінулі і 180 атрымалі траўмы. У кожным другім выпадку «бяспраўны» кіроўца знаходзіўся за стырном у стане ап'янення.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках