16 красавiка 2024, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП арыштаваў топ-мэнэджара «Гомельпрамбуда» на працоўным месцы

5
АМАП арыштаваў топ-мэнэджара «Гомельпрамбуда» на працоўным месцы

Чыноўніка затрымалі пры атрыманні хабару.

Следчым камітэтам Гомельскай вобласці паводле матэрыялаў УБЭП УУС Гомельскага аблвыканкама распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара філіяла «Упраўленне спецыялізаваных работ» ААТ «Гомельпрамбуд» паводле ч.1 арт.430 «Атрыманне хабару» КК Рэспублікі Беларусь, паведамілі сайту charter97.org у аддзеле інфармацыі СК .

«У выніку паспяховай рэалізацыі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у выяўленні карупцыйных злачынстваў у сферы будаўніцтва супрацоўнікі ўпраўлення ў барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і гомельскага АМАПу затрымалі кіраўніка з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў памеры 3 тысяч даляраў. Знаходзячыся на працоўным месцы, дырэктар атрымаў грашовыя сродкі ад прадстаўніка прыватнай фірмы за арганізацыю ўкладання дамоваў на пастаўку ў адрас філіяла кабельнай і электратэхнічнай прадукцыі і выканання абавязацельстваў па іх у частцы гарантаванай своечасовай аплаты», - сказалі ў СК.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. Вызначаецца пытанне аб абранні меры стрымання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках