29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваяўнік з Расеі: На вайну ва Украіне я патрапіў з маскоўскага вайсковага камісарыяту (Відэа)

3

Удзельнікі ахвотніцкага ўкраінскага корпуса злавілі аднаго з ваеўнікоў батальёна «Восток».

Тэнгіз Лабженідзэ распавёў, як і навошта ён трапіў у Данбас. На відэа тэрарыст патлумачыў, што запісаўся ў «рушэнне» у адным з маскоўскіх вайсковых камісарыятаў, а мяжу перасек праз нарыхтаваны калідор у складзе невялікай групы, дзе яе сустрэла кіраўніцтва самаабвешчанай «ДНР».

Ваяўнік заўважыў, што нягледзячы на прапагандысцкую кампанію ў Расеі, якая малюе пераслед і здзекі з расейцаў ва Украіне і гераізм «рушэння», асабіста ён адразу заўважыў, што ў самым Данбасе тэрарысты не карыстаюцца падтрымкай мясцовай моладзі, якая масава пакідае рэгіён, выбіраючы мірнае жыццё, а не акупацыйныя ўлады тэрарыстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках