19 красавiка 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежным прадстаўніцтвам у Беларусі забаранілі выдаваць заробак у валюце

8
Замежным прадстаўніцтвам у Беларусі забаранілі выдаваць заробак у валюце

Супрацоўнікі замежных прадстаўніцтваў, незалежна ад свайго грамадзянства, павінны з 25 ліпеня атрымліваць заробак у беларускіх рублях.

Адпаведная забарона уваходзіць у дзеянне з 25 ліпеня згодна з законам ад 8 студзеня 2014 "Аб унясенні змен і дадаткаў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь". Згодна з дакумэнтам, з Працоўнага кодэкса выключаны артыкул, у якім прапісваліся асаблівасці рэгулявання працоўных стасункаў з работнікамі замежных прадстаўніцтваў і арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, піша "Ежедневник".

З выключэннем гэтага артыкулу з ПК азначаная катэгорыя работнікаў падпадае пад агульны парадак выплаты заробку.

Згодна з ПК, заробак выплачваецца ў грашовых адзінках Беларусі. Прычым, названая норма з'яўляецца імператыўнай. Яна ўжываецца ў дачыненні да ўсіх працаўнікоў, незалежна ад іх грамадзянства, якія ўклалі працоўнае пагадненне на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках