26 красавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часопіс GQ назваў лепшыя альбомы 21 стагоддзя

15
Часопіс GQ назваў лепшыя альбомы 21 стагоддзя

Аўтарытэтны амерыканскі часопіс GQ назваў лепшыя студыйныя альбомы дваццаць першага стагоддзя.

На вяршыні спісу апынуўся амерыканскі рэпер Канье Уэст з кружэлкай «My Beautiful Dark Twisted Fantasy», якая была прадстаўленая ў 2010 годзе, паведамляе Muzgazeta.

Другое месца заняў рокер The Strokes з іх альбомам «Is This It», замыкае тройку лідараў дуэт Outkast з кружэлкай «Stankonia». У рэйтынг, што ўключае 21 альбом, таксама патрапілі альбомы Daft Punk «Discovery», LCD Soundsystem «Sound Of Silver» і іншыя.

Два альбомы са спісу былі выпушчаныя летась: Vampire Weekend «Modern Vampires of the City» і Бейонсе «Beyonce». Годна ацанілі і дэбютную працу Фрэнка Оўшына «Channel Orange», размясціўшы кружэлку музыканта на сёмым радку.

Лепшыя альбомы 21 стагоддзя паводле версіі часопіса GQ:

1. Kanye West «My Beautiful Dark Twisted Fantasy» (2010)

2. The Strokes «Is This It» (2001)

3. Outkast «Stankonia» (2000)

4. Daft Punk «Discovery» (2001)

5. LCD Soundsystem «Sound of Silver» (2007)

6. D’angelo «Voodoo» (2003)

7. Frank Ocean «Channel Orange» (2012)

8. The White Stripes «Elephant» (2003)

9. Justin Timberlake «Future Sex/Love Sounds» (2006)

10. Ghostface Killah «Supreme Clientelle» (2000)

11. Amy Winehouse «Back to Black» (2006)

12. Jay Z «The Blueprint» (2001)

13. Beck «Sea Change» (2002)

14. PJ Harvey «Let England Shake» (2011)

15. Gil Scott Heron And Jamie XX «We’re New Here» (2011)

16. Yeah Yeah Yeahs «Fever To Tell» (2003)

17. Vampire Weekend «Modern Vampires of the City» (2013)

18. Beyonce «Beyonce» (2013)

19. Dilla «Donuts» (2006)

20. The Libetines «Up The Bracket» (2002)

21. Fiona Apple «Extraordinary Machine» (2005)

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках