29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар ФСБ, Кадыраў і «Массандра» - пад санкцыямі ЕЗ

38
Дырэктар ФСБ, Кадыраў і «Массандра» - пад санкцыямі ЕЗ

Апублікаваны поўны спіс чыноўнікаў і прадпрыемстваў, якія падпалі пад апошнія санкцыі Еўразвязу.

Еўрапейскі Звяз ужыў санкцыі да высокіх службовых асоб Расеі – чальца Рады бяспекі РФ, кіраўнікі ФСБ, Службы замежнай выведкі, прэзідэнта Чачні Кадырава, а таксама да сепаратыстаў ва Украіне, у тым ліку "Стралка".

Адпаведны спіс імёнаў, да якіх ужытыя санкцыі ЕЗ у выглядзе забароны на ўезд і замарожванне актываў, апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

У прыватнасці, спіс распачынае Міхаіл Фрадкоў, сталы чалец Рады Бяспекі Расейскай Федэрацыі; дырэктар Службы замежнай выведкі РФ. Наступным ідзе Мікалай Патрушаў, сталы чалец і сакратар Рады Бяспекі Расейскай Федэрацыі. Далей у спісе значацца імёны Аляксандра Бортнікава, які з'яўляецца сталым чальцом Рады Бяспекі Расеі; дырэктара Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Рашыда Нургаліева, сталага чальца і намесніка сакратара Рады Бяспекі РФ Барыса Грызлова, які таксама з'яўляецца чальцом Рады бяспекі. Далей прадоўжыў спіс Сяргей Бяседа, які займае пасаду камандзіра пятай службай ФСБ.

Ёсць у спісе і чалец Дзяржаўнай Думы Міхаіл Дзегцяроў, які абвясціў аб адкрыцці "дэ-факта пасольства" непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі ў Маскве. У спіс уключаны і прэзідэнт рэспублікі Чачня Разман Кадыраў, які выступіў з заявамі ў падтрымку незаконнай анэксіі Крыму і ў падтрымку ўзброенага паўстання ва Украіне. Санкцыі ўжытыя да губернатара Краснадарскага краю Аляксандру Ткачова.

Далей спіс прадоўжылі лідэры сепаратыстаў: Павел Губараў, лідэр так званай ДНР, Кацярына Губарава, так званая "міністарка замежных спраў" ДНР, Фёдар Бярэзін, так званы міністр абароны ДНР, Валерый Каураў, так званы прэзідэнт "рэспублікі Навароссіі", Сяргей Здрылюк, вядомы як Гіркін або Стралок, Уладзімір Антюфееў, або вядомы як Шаўцоў, былы міністр бяспекі ў сепаратысцкіх рэгіёне Прыднястроўе.

Спіс юрыдычных асоб адкрывае "Луганская народная рэспубліка", "Данецкая народная рэспубліка", "Федэратыўная дзяржава Навароссіі", "Міжнародны звяз грамадскіх аб'яднанняў", радыкальная ваенізаваная арганізацыя "Собаль", міліцыя самаабароны "Луганская гвардыя", войска паўднёвага ўсходу, народнае апалчэнне Данбаса, батальёны Усходу.

У спіс кампаній унесеныя: дзяржаўная сухадольная кампанія "Керчанская паромная пераправа", дзяржаўнае прадпрыемства "Севастопальскі марскі гандлёвы порт", дзяржаўнае прадпрыемства "Керчанскі марскі гандлёвы порт", дзяржаўнае прадпрыемства "Універсал-Авія". У спісе таксама фігуруюць санаторый "Ніжняя Ареанда", крымскае прадпрыемства "Азоўскі лікёра-гарэлачны завод, аграрнае аб'яднанне "Массандра", прадпрыемства "Магарач", завод шампанскіх віна"Новае Святло".

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках