ЗША абвінавацілі Пуціна ў трагедыі з малайзійскім Boeing
34- 26.07.2014, 9:27
- 59,629
Вашынгтон зрабіў адную з самых крытычных заяў у адрас Крамля.
Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў у Вашынгтоне, што "прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вінаваты ў загубе малайзійскага Boeing у зоне ваеннага канфлікту на Украіне", паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters.
"Мы ведаем, што самалёт "малайзійскага авіяліній" быў збіты ракетай з зямлі. Мы ведаем, што яна была выпушчаная з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі, і ў той момант, калі ўкраінскія СПА не працавалі", - заявіў Эрнэст.
"Так што цяпер мы можам падсумаваць, што Уладзімір Пуцін і расейцы вінаватыя ў гэтай трагедыі", - сказаў на заканчэнне ён.
Прадстаўнік Белага дома так адзначыў, што Расея сёння ізаляваная «як ніколі».
У выніку катастрофы самалёта Boeing "малайзійскіх авіяліній" у Данецкай вобласці Украіны загінулі 298 чалавек - 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу.