29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схуднець дапаможа наша ўласнае сэрца

9
Схуднець дапаможа наша ўласнае сэрца

Новае даследаванне Шэйла Колінз з Медыцынскага даследчага інстытута Сэнфард-Берн паказала, што ролю тлушчазгарання можа выконваць наша ўласнае сэрца.

Як піша The Times of India, высвятляецца, адмысловыя рэчывы - натрыйурэтычныя пептыды (CNP), вызваленыя пры фізічных нагрузках сэрцам, стымулююць тлушчавы абмен. Яны ўключаюць малекулярны механізм, падобны на той, што актывуецца, калі нам холадна, і арганізм спальвае тлушч «для сагрэву».

«Трэніроўкі заўсёды прыводзяць да павышэння ціску. Менавіта ў гэты момант і пачынаецца вызваленне асаблівых бялкоў - сардэчных пептыдаў, якія стаяць за раскладаннем тлушчаў. З часам гэтыя пептыды таксама могуць прыводзіць да павелічэння канцэнтрацыі карычневага тлушчу, які абараняе нас ад атлусцення», - мяркуе доктар Колінз.

Таму прасочваецца ўзаемасувязь паміж вагой чалавека і працай яго сэрца. Калі «матор» пачынае барахліць, то разам з сардэчнай недастатковасцю ўтвараюцца і лішнія кілаграмы.

Але, на жаль, лежачы на канапе, сэрца не прымусіш працаваць на карысць нашай тонкай таліі. Запісвацца ў спартзалу або басейн ці хаця б хадзіць 40 хвілін у дзень без перапынку ўсё ж давядзецца...

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках