7 траўня 2024, aўторак, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя «Каперфільд»: з турмы ў Пецярбургу збег паветраны гімнаст

9
Аперацыя «Каперфільд»: з турмы ў Пецярбургу збег паветраны гімнаст

Знікненне ўцекача прайшло незаўважаным.

Раніцай 26 ліпеня 17-гадовы пецябруржац Аляксандр Пакроўскі збег са следчага ізалятара №4 у Пецярбургу. Пакроўскі - паветраны гімнаст, быў арыштаваны за крадзяжы аўтамабіляў. Аперацыя ягонага зловц атрымала назву "Каперфільд", сцвярджае піцерскае выданне "Фонтанка".

Пакроўскі быў арыштаваны ў лютым. Раніцай у дзень уцёкаў ён адламаў ад сцяны камеры на чацвёртым паверсе ізалятара ракавіну, выдраў з сцяны крук і ім жа загнуў дзверы ў камеры. У мінулым годзе адбылося скарачэнне штата ва ўстанове і цяпер на кожны паверх супрацоўнікаў не стае. Таму знікненне Пакроўскага з сукамернікам прайшло незаўважаным.

Абодва ўцекачы саскочылі з чацвёртага паверха, пры гэтым Пакроўскі застаўся цэлы, а яго суўдзельнік атрымаў траўмы, але захаваў здольнасць перасоўвацца.

Затым прыяцелі, схаваліся ў цэнтральным двары, дачакаліся, пакуль пройдуць аглядальнікі. Пасля гэтага здзейснілі рывок на дах КПП. Пакроўскаму ўдалося адхіліць дрот і выслізнуць, а вось ягоны менш спрытны сябрук захрас.

У пачатку чэрвеня ў Пецярбургу ад канваіраў збег небяспечны злачынец-педафіл-забойца Яўген Літоўчанка. Злавілі яго на Украіне, дзе ён паспеў забіць яшчэ адную дзяўчыну. Расея спрабуе дамагчыся ягонай экстрадыцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках