20 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША давёў, як расейская артылерыя абстрэльвае Украіну

9

На здымках, зробленых з космасу, пазначана размяшчэнне вайсковай тэхнікі.

Пасол Злучаных штатаў Амерыкі ва Украіне Джэфры Пает апублікаваў у сябе ў «Твітэры» спадарожнікавыя фатаграфіі артылерыйскага абстрэлу Украіны з тэрыторыі Расейскай федэрацыі.

«Здымкі атакі Украіны з Расеі самаходнай артылерыяй, якую можна знайсці толькі ў расейскіх падраздзяленнях», - напісаў Пает.

На здымках адлюстраваныя расейскія САУ, якія вядуць агонь па тэрыторыі Украіны і падраздзяленні ВСУ, па якіх вядзецца стральба. Абедзве фатаграфіі прымацаваныя да кропак на мясцовасці, піша korrespondent.net.

Як паведамлялася, раней Джэфры Пает апублікаваў у сетцы фатаграфіі «расейскага навучальнага цэнтра сепаратыстаў», як мяркуецца, зробленыя са спадарожніка ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках