6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН заклікала да замірэння ў Газе

1
Рада бяспекі ААН заклікала да замірэння ў Газе

Рада бяспекі ААН заклікала да неадкладнага і безумоўнага спынення агню ў Газе.

Гэта патрабаванне ўтрымліваецца ў заяве аб сітуацыі ў рэгіёне. У дакуменце сказана, што Ізраіль і палестынскі рух ХАМАС павінны прыкласці намаганні да дасягнення працяглага прыпынення баявых дзеянняў. Замірэнне патрэбнае для таго, каб забяспечыць неабходную дапамогу цывільным грамадзянам, перадае BBC.

Больш за 1060 палестынцаў, пераважна цывільныя жыхары, і 43 ізраільцы (пераважна вайскоўцы) загінулі з 8 ліпеня, калі пачалася ізраільская вайсковая аперацыя.

Афіцыйны прадстаўнік Палестыны ў ААН Рыяд Мансур выказаў сваю незадаволенасць заявай Рады бяспекі. На думку палестынскага дыпламата, ААН павінна была запатрабаваць ад Ізраіля адводу войскаў з Газы.

У нядзелю палестынскі рух ХАМАС прапанаваў Ізраілю спыніць агонь у Газе на дзень, пасля таго як аналагічнае замірэнне з ізраільскай ініцыятывы перарвалася да заканчэння адведзеных 24 гадзін.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ХАМАС сам парушыў уласнае абяцанне прыпыніць напад на ізраільскую тэрыторыю. "Ізраіль зробіць тое, што павінен зрабіць для абароны свайго народа", - дадаў Нетаньяху.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках