6 траўня 2024, панядзелак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Круты пра «Новую хвалю»: Аднойчы я плюну і сыду

40
Ігар Круты пра «Новую хвалю»: Аднойчы я плюну і сыду

Музычны фэст можа пакінуць Латвію.

За пару гадзін да пачатку цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Новая хваля" старшыня журы Ігар Круты даў выніковую прэс-канферэнцыю, дзе распавёў, што не хоча сыходзіць з Латвіі, але ягонае цярпенне не бясконцае, піша delfi.lv.

Са слоў Крутога, ён ужо атрымаў 10 званкоў ад расейскіх губернатараў, якія прапанавалі праводзіць "Новую хвалю" ў іх, аднак ніводзін варыянт пакуль не разглядаўся.

"Чаму няма такой валтузні вакол КВЗ, Comedy Club, "Юрмаліны"? Таму што "Новая хваля"- самая прыкметная падзея, самая значная, - пракаментаваў кампазітар. - Значыць, яны разбіраюцца паміж сабой унутры. Я адзін раз плюну - і ўсё".

Нагадаем, міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч прыняў пастанову на нявызначаны час уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію, расейскіх музыкаў Алега Газманава, Іосіфа Кабзона і Алу Перфілаву, больш вядомую пад сцэнічным псеўданімам Валерыя.

У МЗС Латвіі сцвярджаюць, што гэтыя асобы сваімі дзеяннямі спрыялі парушэнню тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках