7 траўня 2024, aўторак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд пачаў шукаць антыбіётыкі ў сырах для «Макдональдса»

13
Рассельгаснагляд пачаў шукаць антыбіётыкі ў сырах для «Макдональдса»

Рассельгаснагляд з панядзелка пачынае праверку замежных пастаўнікоў сыру для расейскай сеткі рэстаранаў "Макдональдс" на наяўнасць антыбіётыкаў.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў кіраўнік службы Сяргей Данкверт.

«Рассельгаснагляд узмацняе маніторынг утрымання рэшткавай колькасці антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў імпартаваным у Расею сыры, у тым ліку ў прадукцыі пастаўнікоў сыроў у «Макдональдс», - адзначыў Данкверт. Паводле ягоных слоў, у асноўным сыры ў расейскі «Макдональдс» пастаўляюцца з Нямеччыны і Чэхіі.

Кіраўнік Рассельгаснагляду растлумачыў «Інтэрфаксу», што летам патрэбны ўзмоцнены кантроль за малочнай прадукцыяй. Перш за ўсё гэтыя захады закрануць прадукцыю з краін Еўразвязу, аднак будуць прынятыя і ў дачыненні да сыроў з Лацінскай Амерыкі, у прыватнасці Аргентыны і Уругвая.

У сваю чаргу, Расспажыўнагляд, які 25 ліпеня заявіў пра прэтэнзіі да якасці і бяспекі прадукцыі «Макдональдс», разглядае магчымасць правядзення праверак ва ўсёй сетцы рэстарацый хуткага харчавання ў Расеі, піша Lenta.ru.

Праведзеная Управай Расспажыўнагляду ў Наўгародскай вобласці планавая праверка рэстарацый «Макдональдс» выявіла неадпаведнасці адабраных узораў патрабаванням дзейнага заканадаўства. У прыватнасці, у «Цэзар роле» і салаце былі выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі, а энэргетычная і харчовая вартасць прадукцыі не адпавядала заяўленай інфармацыі для спажыўцоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках