7 траўня 2024, aўторак, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Белавія» пасля вылету з Батумі сутыкнуўся з птушкай

15
Самалёт «Белавія» пасля вылету з Батумі сутыкнуўся з птушкай

Самалёт з 99 пасажырамі на борце зрабіў вымушаную пасадку.

28 ліпеня самалёт «Белавія» Embraer-195, які рабіў рэйс №В2 738 маршрутам Батумі - Менск, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце вылету з тэхнічных прычын.

Пра гэта паведамілі charter97.org у прэс-службе кампаніі.

«Пасля ўзлёту самалёта згодна з раскладам а 04:50 (паводле менскага часу) з Міжнароднага аэрапорта Батумі камандзір паветранага судна паведаміў аб адмове ў гідрасістэме ў сувязі з трапляннем птушкі. Была прынятая пастанова здзейсніць пасадку ў батумскім аэрапорце пасля выпрацоўкі паліва. Прызямленне прайшло добра.

У Батумі адпраўляецца рэзервовы самалёт Boeing 737-500 з тэхнікамі для правядзення рамонту Embraer-195. Чакаецца, што пасажыры будуць дастаўленыя ў Менск да 17:25 паводле менскага часу. Авіякампанія паклапоціцца пра трансферных пасажыраў, якія ідуць праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

На борце самалёта Embraer-195 знаходзілася 99 пасажыраў, у тым ліку 16 дзяцей, і 5 чальцоў экіпажа. Цяпер пасажыры знаходзяцца ў аэрапорце, ім выдадзенае харчаванне і магчымасць звязацца з роднымі праз тэлефон, - паведамілі ў кампаніі.

Авіякампанія «Белавія» выбачаецца за нязручнасці прычыненыя пасажырам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках