6 траўня 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве задумаліся аб «чорным спісе» расейскіх артыстаў

10
У Літве задумаліся аб «чорным спісе» расейскіх артыстаў

Літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус не выключае магчымасці ўключэнні некаторых расейскіх выканаўцаў у спіс непажаданых асоб.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва BNS.

«З'яўляючыся чальцом Еўрапейскага Звязу, Літва ўзгадняе пытанне санкцый з іншымі краінамі ЕЗ і выказваецца за ўзмацненне жорсткасці санкцый. Што да ўключэння канкрэтных выканаўцаў з Расеі ў спіс непажаданых асоб, то пакуль гэта не прынята, але мы не выключаем магчымасць у будучыні разгледзець, калі гэта спатрэбіцца, гэтае пытанне ў мэтах барацьбы з прапагандай, якая распальвае варожасць і канфлікт у свеце», - мяркуе прэм'ер Літвы.

Як адзначае лідэр Літоўскага ліберальнага руху Элігіюс Масюліс, забарона на ўезд у краіну для некалькіх выканаўцаў праблему не развяжа. Са слоў Масюліса, яго мара - каб аднойчы канцэрты такіх выканаўцаў у Літве прыйшлося скасаваць, бо не выкупленыя квіткі.

Пра тое, што МЗС Літвы разглядае магчымасць увядзення нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Расеі ў сувязі з крызісам на Украіне, заявіла ў мінулы чацвер прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайтэ.

Раней міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевіч прыняў пастанову ўнесці ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію, расейскіх эстрадных выканаўцаў Алега Газманава, Іосіфа Кабзона і Валерыю. Усе яны планавалі узяць удзел фестывалі «Новая хваля», які закончыўся напярэдадні ў латвійскай Юрмале.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках