6 траўня 2024, панядзелак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія байкатуе Год культуры Расеі

7
Вялікабрытанія байкатуе Год культуры Расеі

Лондан і Эдынбург адмовіліся ад актыўнай падтрымкі перакрыжаванага Года культуры Расеі і Вялікабрытаніі, што праходзіць цяпер.

Пра гэта піша ў нядзелю шатландская газета Herald Scotland, паведамляе РІА "Новости".

"Шатландскія і брытанскія міністры адмовіліся падтрымліваць гадавы культурны праект з Расеяй праз паводзіны супердзяржавы на Украіне. Урады больш не будуць падтрымліваць брытанска-расейскі год культуры, чальцы ўрада таксама байкатуюць імпрэзы, арганізаваныя ў рамках праграмы года", - гаворыцца ў публікацыі.

Выданне падае цытаты прадстаўнікоў шатландскага ўрада і МЗС Вялікабрытаніі з гэтай нагоды.

"Шатландскі ўрад больш не надае актыўнай падтрымкі крыжаванаму Году культуры Вялікабрытаніі і Расеі 2014, і місіс Хіслап (Фіёна Хіслап - міністр культуры Шатландыі) не будзе прысутнічаць ні на якіх расейскіх імпрэзах, якія пройдуць у Шатландыі ў рамках гэтай ініцыятывы. Культурныя акцыі, ужо запланаваныя ў Шатландыі ды Расеі, праходзяць паводле плану", - заявіла прадстаўніца шатландскага кабінета міністраў.

"У сувязі з незаконнай анэксіяй Крыма Расеяй, урад Яе Вялікасці адмовілася ад усялякай падтрымкі года культуры - як на ўзроўні ўрада, так і на ўзроўні высокапастаўленых афіцыйных асоб. Мы пераглядаем супрацоўніцтва з Расеяй у залежнасці ад кожнай падзеі", - сказаў у сваю чаргу прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках