6 траўня 2024, панядзелак, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам спросцяць уезд у паўтары дзесяткі краін

24
Беларусам спросцяць уезд у паўтары дзесяткі краін

Беларусь вядзе перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і скасаванні віз прыкладна з паўтара дзесяткамі дзяржаў.

Як піша «Інтэрфакс», міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей ужо паведаміў аб тым, што першы раўнд кансультацый пра ўкладанне пагаднення аб палягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ўжо адбыўся.

- Мы выпрацавалі канкрэтную аснову для далейшай працы. Будуць чарговыя кансультацыі, - паведаміў ён.

Міністр нагадаў, што з 1 ліпеня ўведзены бязвізавы рэжым з Турцыяй, з 5 ліпеня ўвайшло ў дзеянне адпаведнае пагадненне пра бязвізавы рэжым з Манголіяй, а 20 чэрвеня падпісанае такое ж пагадненне з Эквадорам. «Агулам мы цяпер вядзем перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб яго скасаванні з паўтара дзесяткамі дзяржаў - гэта і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, і Сінгапур, і шэраг іншых, - заявіў Уладзімір Макей. - Задача палягае ў тым, каб выканаць устаноўку Прэзідэнта, якую ён даў у Пасланні парламенту і народу ў 2013 годзе. Мы павінны стварыць нармальныя ўмовы для вядзення бізнэсу ў нашай краіне з тымі краінамі, якія нам цікавыя, і забяспечыць нашым грамадзянам, вядома ж, свабоду перамяшчэння з тымі краінамі, якія для нас цікавыя».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках