7 траўня 2024, aўторак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі распачалі крымінальную справу супраць Саакашвілі

У Грузіі распачалі крымінальную справу супраць Саакашвілі

У дачыненні да Міхаіла Саакашвілі распачалі крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Пра гэта паведамляе навінавае агенцтва "Навіны-Грузія" са спасылкай на пракуратуру краіны.

"Справа тычыцца разгону мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 года, разгрому тэлекампаніі "Імеды"і завалодання маёмасці, якая належыць Аркадзю (Бадры) Патаркацышвілі", - цытуе агенцтва заяву пракуратуры. Удакладняецца, што паводле гэтай справы праходзяць таксама былы міністр унутраных спраў Вано Мерабішвілі, былы генеральны пракурор Зураб Адзеішвили, былы міністр абароны Давід Кезерашвілі і былы мэр Тбілісі Гігі Угулава.

Супраць іх распачалі крымінальныя справы паводле ч.3 арт.333 КК Грузіі (перавышэнне службовых паўнамоцтваў, з прыніжэннем асабістай годнасці пацярпелага). Абвінавачванні паводле спраў яшчэ не выстаўленыя.

27 ліпеня наглядная ўстанова краіны запрасіла экс-прэзідэнта ў якасці сведкі на допыт. Гутарка з праваахоўнікамі была запланаваная на сёння, панядзелак, 28 ліпеня. Саакашвілі павінен быў з’явіцца да 11:00, піша РБК.

Цяперашні прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі заклікаў Саакашвілі не ўхіляцца ад допыту. "Прэзідэнты заўсёды ў цэнтры асаблівай увагі, і ўсялякі кантакт з прэзідэнтам набывае палітычную афарбоўку, - сказаў Маргвелашвілі. - Таму, думаю, што, з аднаго боку, Саакашвілі ўсведамляе, што ён з'яўляецца грамадзянінам Грузіі і павінен падпарадкоўвацца законам і правілам гэтай краіны, а з другога боку, праваахоўнікі будуць гранічна асцярожныя".

Аднак Саакашвілі на допыт не з'явіўся. "Я, відавочна, не буду браць удзелу ў гэтым фарсе", - заявіў ён на сваёй старонцы ў Facebook. Ён абвінаваціў цяперашнія ўлады краіны ў знішчэнні ягонай "рэфармісцкай спадчыны" ва ўгоду паляпшэння стасункаў з Расеяй. "Я не стану прычынай росту напружанасці паміж Грузіяй і яе натуральнымі, дэмакратычнымі хаўруснікамі", - заявіў ён.

У 2007 годзе вакол грузінскай незалежнай тэлекампаніі "Імеды" разгарнуўся скандал. У 2007 годзе яна належала грузінскаму прадпрымальніку Бадры Патаркацышвілі. Падчас выступаў апазіцыі ў Тбілісі ў лістападзе 2007 года Патаркацышвілі заявіў, што гатовы аддаць усе грошы "на вызваленне краіны ад фашысцкага рэжыму Саакашвілі". У той жа дзень узброеныя паліцэйскія занялі памяшканне тэлекампаніі, вяшчанне было спыненае.

Цяперашнія ўлады Грузіі яшчэ падчас перадвыбарчай кампаніі папярэджвалі Саакашвілі аб тым, што яму давядзецца адказваць за цэлы шэраг сваіх дзеянняў. У ліку іх - загуба былога кіраўніка ўрада Грузіі Зураба Жванія. Да гэтага ў грузінскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб магчымым удзеле экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі ў забойстве былога прэм'ер-міністра краіны Зураба Жванія дзевяць гадоў таму. Паводле звестак штотыднёвіка "Асавал-дасавалі", да такой высновы пасля вынікаў расследавання прыйшла пракуратура, аднак апублікаваць гэтыя звесткі ўстанова пакуль не спяшаецца.

Жванія быў забіты ў будынку прэзідэнцкай рэзідэнцыі "Шавнабада" ў ваколіцах Тбілісі ў прысутнасці Саакашвілі і тагачаснага кіраўніка МУС Вано Мерабішвілі, піша выданне са спасылкай на крыніцу ў пракуратуры. Пасля ягонае цела ў скрыні з-пад тэлевізара было дастаўлена на канспіратыўную кватэру ў сталіцы, дзе і была інсцэніраваная смерць "ад няшчаснага выпадку".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках