25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк патрабуе ад Рады прыняць праваленыя законапраекты

11
Яцэнюк патрабуе ад Рады прыняць праваленыя законапраекты

Прэм'ер-міністр Украіны патрабуе на пазачарговым пасяджэнні 31 ліпеня прыняць пакет законапраектаў аб мадэрнізацыі ГТС, бюджэце і зменах у Падатковы кодэкс.

У адваротным выпадку, кажа прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк, сілы АТА застануцца без грошай, а Украіна - без крэдыту МВФ і Сусветнага банка. Пра гэта прэм'ер заявіў сёння на брыфінгу.

"Правал гэтых законаў цягне за сабой не толькі адсутнасць фінансавання ўкраінскіх Узброеных Сіл, а Міністэрства фінансаў Украіны выразна паведаміла, што з 1 жніўня нам няма чым плаціць заробак ВСУ, Нацгвардыі і ўсім, хто абараняе Украіну. Гэта не толькі адсутнасць сродкаў на аднаўленне інфраструктуры ўсходніх абласцей і на падтрымку наогул у цэлым Украіны, а яшчэ гэта зрыў нашай праграмы з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам. У мяне была размова з дырэктарам-выканаўцам Сусветнага банка і МВФ, і менавіта таму хацеў бы заявіць наступнае: урад паўторна ўносіць у парламент усе законы, якія патрэбныя краіне", - сказаў Яцанюк, словы якога падае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Яцэнюк звярнуўся да чальцоў парламента з патрабаваннем, незалежна ад іх палітычных прыхільнасцяў і ахвоты перамагчы на наступных выбарах, прыйсці ў чацвер у Вярхоўную Раду і прагаласаваць за законы, патрэбныя ўкраінскай дзяржаве.

"Пазачарговая сесія парламента - першае. Усе дэпутаты ў залу Вярхоўнай Рады - другое. Галасаванне за ўсе законапраекты, якія ўнёс урад і якія адпавядаюць тым прапановам, якія ўносілі дэпутаты парламента - трэцяе. Прыняцце дзяржаўнага бюджэту, змяненні ў Падатковы кодэкс, зацвярджэнне пастаноў аб украінскай ГТС - гэта ключавыя рэчы, якія павінны быць у парадку дня Украіны. Калі мы гэта прымаем, у нас ёсць чым фінансаваць Узброеныя Сілы, за што аднаўляць Данецк і Луганск, як дапамагаць усёй Украіне агулам. І мы атрымліваем ад МВФ і Сусветнага банка 1,5 млрд даляраў ЗША. Калі мы гэта не прымаем, то мы гэта ўсё не атрымліваем. Таму маё катэгарычнае патрабаванне - прыйсці ў парламент і прагаласаваць. На іх рэйтынгі гэта ніяк не паўплывае", - сказаў ён.

Яцэнюк адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў. На пытанне, ці пацвярджае ён сваю адстаўку, коратка адказаў: "Вы ўсё ўбачыце ў чацвер". Цяперашні статус Яцэнюка на пасадзе прэм'ера незразумелы - ці з'яўляецца ён выканаўцам абавязкаў ці дзейным прэм'ерам. Хутчэй за ўсё, Яцэнюк звязвае сваю будучыню на пасадзе прэм'ера з галасаваннем у чацвер - калі законапраекты не будуць падтрыманыя, хутчэй за ўсё, прэм'ер пакіне сваю пасаду.

Нагадаем, на мінулым тыдні Рада адмовілася галасаваць за ўрадавыя законапраекты, пасля чаго Яцэнюк заявіў аб сваёй адстаўцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках