7 траўня 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі хлебазавод патаннеў на $4 мільёны

5
Менскі хлебазавод патаннеў на $4 мільёны

Хлебазавод №1, размешчаны ў самым цэнтры Менска, зноў выстаўлены на аўкцыён.

У параўнанні са снежнем 2012 пачатковы кошт прадпрыемства паніжаны на 17,4 млрд рублёў і складае 108.159.197.237 рублёў ($10,5 млн паводле курса Нацбанка). З улікам змены пачатковага кошту і дэвальвацыі за паўтара года завод патаннеў на $4 млн.

Ад пераможцы таргоў спатрэбіцца выканаць шэраг абавязковых умоў. Цягам двух гадоў з даты ўкладання дамовы куплі-продажу трэба захаваць профіль прадпрыемства, а таксама колькасць працоўных месцаў (цяпер на хлебазаводзе працуе 408 чалавек). Новы ўласнік абавязаны будзе таксама сплаціць крэдыторскую запазычанасць прадпрыемства. Агульная сума абавязанняў перасягае 4,5 млрд рублёў, піша onliner.by.

Яшчэ адная ўмова: пры наступнай рэканструкцыі трэба захаваць дамы №25 і 30 на вуліцы Ракаўскай, якія з'яўляюцца помнікамі архітэктуры XIX стагоддзя і ўключаныя ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым дом №30 можа быць рэканструяваны пад музей гісторыі развіцця харчовай прамысловасці з выставачнымі заламі.

У размешчаным на сайце Менгарвыканкама паведамленні аб правядзенні аўкцыёну ўдакладняецца, што забудова надзела павінна весціся на падставе горадабудаўнічага праекта, які прайшоў дзяржэкспэртызу «Унясенне змяненняў у горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра горада Менска». Праект прадугледжвае з'яўленне на гэтай тэрыторыі культурна-забаўляльных, спартыўных і гатэльных аб'ектаў, а таксама падземнага ўзроўню для паркоўкі аўтамабіляў.

Раней у СМІ паведамлялася, што цікавасць да куплі хлебазавода №1 праяўляе кампанія «Трайпл». Аднак угода з нейкай прычыны не адбылася. Новы аўкцыён продажу прадпрыемства прызначаны на 10 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках