19 красавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Майдан зладзілі, каб нашкодзіць Расеі

71
Лаўроў: Майдан зладзілі, каб нашкодзіць Расеі

Міністр замежных спраў Расеі падзяліўся сваім бачаннем падзей апошніх месяцаў ва Украіне.

Сяргей Лаўроў заявіў, што падзеі на Майдане былі зрэалізаваныя ў рамках геапалітычнага праекта для прычынення шкоды інтарэсам Расеі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, піша "Украінская праўда".

"Быў сфармаваны нейкі геапалітычны праект, які пачаў развівацца на Майдане ў канцы мінулага года з абсалютна надуманых падстаў, калі было адмоўлена дзейнаму прэзідэнту ў праве ўзяць дадатковы час для вывучэння наступстваў (укладання) Пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Што ў гэтым незвычайнага? Вунь, Вялікабрытанія цяпер наогул думае аб правядзенні рэферэндуму аб выхадзе з Еўразвязу. І многія аналітыкі кажуць, што гэта задумана для таго, каб палепшыць выгаду Вялікабрытаніі і ўмовы яе знаходжання ў ЕЗ.

Ну і што, гэта жыццё, гэта эканоміка, кожны змагаецца за свае інтарэсы. Чаму ж Януковічу адмовілі ў тым, каб ён проста падумаў яшчэ, можа?"- абурыўся Лаўроў.

Паводле ягоных слоў, мэтай Майдана было нашкодзіць Расеі і "расейца".

"Быў сабраны Майдан. З ягоным развіццём стала зразумела, што гэта - сапраўды геапалітычны праект, накіраваны на тое, каб асвоіць украінскую геапалітычнае прастору - прычым зрабіць гэта на шкоду інтарэсам Расеі, на шкоду інтарэсам расейцаў і расейскамоўнага насельніцтва самой Украіны", - заявіў Лаўроў.

Ён дадаў, што зрабіць гэта не атрымаецца, бо "такога роду рэчы" немагчыма навязаць адной старане.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках