6 траўня 2024, панядзелак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі створаць фільм аб абароне Гародні ад бальшавікоў

9
Палякі створаць фільм аб абароне Гародні ад бальшавікоў

Дакументальная стужка ствараецца за ахвяраванні і павінна быць гатовая да верасня.

У Польшчы пачаліся здымкі дакументальнага фільма «Grodno'1939». Стужка будзе прысвечаная абароне Гародні польскім войскам і жыхарамі горада ад бальшавіцкіх войскаў у верасні 1939 года, паведамляе Polskie radio.

Аўтар і ініцыятар фільма Пётр Касцінскі, журналіст і дырэктар Фонду Яхіма Лялевеля, хоча, каб стужка была гатовая да верасня, калі будзе адзначацца 75-я гадавіна нападу СССР на Польшчу.

Аўтар сцэнару і рэжысёр фільма Роберт Менкус кажа, што большасць людзей, якія працуюць над фільмам, робяць гэта бясплатна або за сімвалічную плату.

Фільм ствараецца на ахвяраванні неабыякавых людзей.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках