19 красавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Ля мяжы - 100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў

18
Украінскі экспэрт: Ля мяжы - 100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў

Частка з іх размешчана ў Беларусі і Прыднястроўі.

Па перыметры ўкраінска-расейскі мяжы сабралася амаль 100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, якія могуць узяць удзел у агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Валянцін Бадрак, паведамляе УНІАН.

«Паводле розных ацэнак, у тым ліку партнёрскіх структур нашага цэнтра, гэта больш за 100 тысяч вайскоўцаў, якія могуць узяць удзел у такой агрэсіі», - сказаў Бадрак.

З ягоных слоў, прысутнасць расейскіх войскаў сёння фіксуецца па паўколу ад тэрыторыі Беларусі на поўначы да тэрыторыі Прыднястроўя на паўднёвым захадзе. Пры гэтым экспэрт адзначыў, што жнівень можа стаць найбольш небяспечным для Украіны месяцам. «Тактычная задача Пуціна палягае ў зрыве парламенцкіх выбараў», - сказаў Бадрак, адзначыўшы, што найбольш верагодным месяцам для правядзення выбараў з'яўляецца кастрычнік, а аб іх правядзенні, згодна з заканадаўствам, улады павінны праінфармаваць украінцаў за два месяцы. На думку Бадрака, Крэмль афіцыйна не абвесціць вайны, а будзе паступова нарошчваць аб'ёмы дыверсійнай працы з паступовым уцягваннем цяжкага ўзбраення, авіяцыі і, магчыма, ракетнай тэхнікі.

«На мяжы сцягнутая не толькі, скажам, штурмавая авіяцыя або перахопнікі, а ў тым ліку і далёкая авіяцыя», - паведаміў экспэрт, падкрэсліўшы, што каля мяжы былі заўважаныя стратэгічныя бамбавікі Ту-160 і Ту-95 МС, якія здольныя несці ядзерную зброю . Разам з тым, экспэрт мяркуе, што Арганізацыя паўночнаатлантычнай дамовы (NАТО) на сённяшні дзень не можа нічога супрацьпаставіць Расеі праз правал у імплементацыі вайскова-палітычных пастаноў краін - удзельніц альянсу.

«Традыцыйная бюракратыя ў NАТO апынулася самым слабым звяном Паўночнаатлантычнага альянсу», - сказаў Бадрак, выказаўшы здагадку, што ў выпадку агрэсіі Крамля ў дачыненні да краін Балтыі ці Балкан NАТO не адказала б Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках