6 траўня 2024, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыянты з Аўстраліі правядуць гуманітарную місію ў Данбасе

Паліцыянты з Аўстраліі правядуць гуманітарную місію ў Данбасе

Паліцыянты з Аўстраліі прыедуць на Данбас для вывазу парэшткаў цел і асабістых рэчаў ахвяр падзення Боінга.

На пазапланавым пасяджэнні ў чацвер, 31 ліпеня, Вярхоўная Рада Украіны ратыфікуе дазвол правядзення гуманітарнай місіі на тэрыторыі Украіны паліцыянтамі з Аўстраліі, заявіў спікер парламента Аляксандр Турчынаў падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Нідэрландаў і Аўстраліі. Пра гэта паведамляе прэс-служба парламента Украіны.

Падчас сустрэчы стораны абмеркавалі пытанні выканання гуманітарнай місіі вывазу парэшткаў цел і асабістых рэчаў ахвяр падзення самалёта Боінг-777 малазійскіх авіяліній.

Турчынаў выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася на Данбасе. Паводле ягоных слоў, праблема, з якой сутыкнулася Украіна, з'яўляецца праблемай для ўсяго цывілізаванага свету.

Нагадаем, 17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу самалёт Боінг-777 малазійскіх авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа.

На сёння, целы 16 пасажыраў малайзійскага Боінга яшчэ не знойдзеныя.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках