6 траўня 2024, панядзелак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэлі

1
Цыгарэты падаражэлі

Падвышаныя кошты некаторых марак цыгарэт.

Інфармацыя аб новых коштах размешчаная на сайце Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, піша БелаПАН.

Так, на 2% (да 7,4 тысячрублёў) падвышаецца кошт цыгарэт Cooper і Cooper Gold і на 2,8% (да 10,4 тысяч рублёў) - на пяць версій цыгарэт маркі Velvet.

Таксама ўстаноўленыя кошты цыгарэт, шо імпартуюцца ў Беларусь прадпрыемствам "Беларусьгандаль". На цыгарэты Mevius Revo 5 кошт - 16 тысяч рублёў, Mackintosh - 105 тысяч рублёў, на Cherokee Nicaragua blend і Cherokee Dominicana blend - 22 тысячы рублёў.

Як паведамлялася раней, 1 ліпеня на асобныя маркі цыгарэт кошты былі падвышаны на 1,9-9,6%.

Згодна з Асобнай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты цыгарэт. Раней раздробныя кошты рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках