7 траўня 2024, aўторак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутар навучыўся прадказваць эвалюцыю музыкі

2
Кампутар навучыўся прадказваць эвалюцыю музыкі

У ЗША распрацаваны алгарытм, які дазваляе навукова вымераць стылістычную эвалюцыю музыкі рок-і поп-гуртоў.

Пакуль навукоўцы прадэманстравалі эфектыўнасць свайго метаду на альбомах «Бітлз», паведамляецца на сайце Тэхналагічнага ўніверсітэта Лоўрэнса, піша Lenta.ru.

Прафесар Ліор Шамір (Lior Shamir) стварыў праграму акустычнага аналізу крыкаў кітоў, а потым перарабіў яе алгарытм для працы з музычнымі альбомамі. Праграма пераўтворыць кожную песню ў спектраграму візуалізацыю гукаў. А потым агульнае і адрознае ў музыцы прасочваецца праз звесткі спектраграмы з дапамогай алгарытмаў распазнавання вобразаў і статыстычных метадаў.

Шамір прагнаў праз сваю праграму 11 песняў з кожнага з 13 студыйных альбомаў «Бітлз» і паспрабаваў ацаніць стылістычныя адрозненні паміж альбомамі праз спектраграму асобных кампазіцый. Праграма змагла правільна вызначыць паслядоўнасць выхаду ўсіх пласцінак. Яна нават здагадалася, што песні на апошнім студыйным альбоме бітлоў (Let It Be, 1970) былі запісаныя раней, чым на папярэднім (Abbey Road, 1969).

«Калі вы не фанат «бітлоў», вы наўрад ці ведаеце, што альбом Help! выйшаў перад Rubber Soul - а нашая праграма лёгка гэта высветліла. Штучны інтэлект здольны ўбачыць дынаміку музычных стыляў, проста «слухаючы» песні», - сцвярджае Шамір.

Алгарытм паказаў такія ж выдатныя вынікі і з музыкай іншых гуртоў - Queen, U2, ABBA і Tears for Fears. Адзінае выключэнне тычылася апошняга калектыву: праграма паказала на істотнае падабенства двух альбомаў Tears for Fears, паміж выхадам якіх прайшло 15 гадоў. Магчыма, рэч у тым, што Seeds of Love 1989 быў запісаны перад самым распадам гурта, які ўз'яднаўся толькі ў 2004 годзе з альбомам Everybody Loves a Happy Ending. У гэтых рэлізах больш агульнага, чым у двух сольных альбомаў, запісаных пасля 1991 года кіраўніком гурта Раландам Арзабалам (ён захаваў за сабой назву калектыву).

У эпоху «вялікіх звестак» (big data) такія алгарытмы могуць дапамагчы ў пошуку і арганізацыі буйных баз звестак музычных кампазіцый, а таксама ў падборы трэкаў, якія адпавядаюць індывідуальным прыхільнасцях чалавека.

Архіўнае фота AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках