6 траўня 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Бедныя» беларусы ў Юрмале

38

Учора ў Юрмале закончыўся папулярны песенны фестываль «Новая хваля-2014».

Нягледзячы на шматлікія скандалы, дзецішча Ігара Крутога традыцыйна прываблівае ў Юрмалу сотні прадстаўнікоў расейскамоўнага бамонду. Рэдка, але трапна адзначаюцца ў летняй сталіцы Латвіі і беларусы. Напрыклад, вось якую карцінку падгледзелі ў Юрмале мясцовыя журналісты, піша «Турызм і адпачынак».

Для тых, хто не зразумеў, растлумачым: на паркоўцы каля апартаментаў (прыблізны кошт - блізу 450 еўра за ноч) стаяць адразу тры шыкоўных аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Кажуць, што ў гэтую вілу нашы суайчыннікі пераехалі з іншых апартаментаў, куды пазней засяліліся Ала Пугачова і Максім Галкін.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках