6 траўня 2024, панядзелак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы знішчаюць фотарадары на Магілёўшчыне

57

За апошні тыдзень было зафіксавана тры выпадкі вандалізму.

У сацсетках 27 ліпеня з'явілася паведамленне, што ў вёсцы Чачэвічы Быхаўскага раёна знік фотарадар. Камера затым была знойдзеная спаленай у лесе. У кампаніі «Бяспечныя дарогі Беларусі», прадстаўнікі якой займаюцца устаноўкай фотафіксатараў, паведамляюць gorad.by, што спецыялісты ўжо выехалі да месца сапсутага абсталявання.

Гэта не адзіны сур'ёзны выпадак вандалізму. Днямі аднавілі адзін прыбор на праспекце Шміта, сарваны кімсьці са слупа. Яшчэ адзін фотафіксатар з закрашанай аб'ектывам быў заўважаны на праспекце Міру.

У арганізацыі адзначаюць, што апошнім часам камеры псуюць усё часцей і ў лідэрах паводле колькасці сапсаваных фотафіксатараў - Магілёў і Магілёўская вобласць.

Прадстаўнік «Бяспечных дарог Беларусі» кажа, што вандалаў шукае міліцыя. У дапамогу праваахоўнікам - апошняя запіс з прыбора і час прыпынення яго працы. Калі хуліганы будуць знойдзеныя, яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай або да крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад сумы прычыненай шкоды.

Кошт адной камеры – амаль 25 тысяч еўра.

Фота: Дзмітрый Мулераў/Магілёў real, Сяргей Гвоздзік

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках