19 красавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ford выпусціў «авіяцыйны» Mustang

5

Спецыяльная версія спорткара Mustang новага пакалення атрымала назву F-35 Lightning II Edition.

Купэ прысвечанае амерыканскаму малапрыкметнаму знішчальніку-бамбавіку Lockheed Martin F-35 Lightning II. Здымкі апублікавалі на форуме сайта mustang6g.com.

Навінка, якую пабудавалі на базе топавай GT-версіі Mustang, атрымала характэрную тытанава-жоўтую афарбоўку кузава, выкананую ў духу баявога самалёта.

Купэ таксама займела больш шырокі пярэдні карбонавы сплітар, задні дыфузар і жоўты супарт тармазных механізмаў. У салоне з'явілася перайначаная прыборная панэль і спартовыя каўшы Recaro.

Аб мадэрнізацыі сілавой устаноўкі не паведамляецца. Звычайны Ford Mustang GT абсталёўваецца пяцілітровай «васьмёркай», якая развівае 435 конскіх сіл і 541 Нм круцячага моманту.

Ford Mustang GT F-35 Lightning II Edition будзе прададзены на аўкцыёне, які адбудзецца ў канцы ліпеня на штогадовай сустрэчы прыхільнікаў авіяцыі EAA AirVenture. Атрыманыя грошы ахвяруюць праграме Young Eagles, якая навучае кіраванню самалётам дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. З 1992 года ў яе рамках арганізавалі бясплатныя палёты для 1,8 мільёна чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках