29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны эколаг Менска: Хутка менчукі будуць плаціць за ваду сабекоштам

49
Галоўны эколаг Менска: Хутка менчукі будуць плаціць за ваду сабекоштам

У Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў мяркуюць, што менчукі неашчадна спажываюць ваду з-пад крана.

Нягледзячы на ўвядзенне дыферэнцыраваных тарыфаў, менчукі ўсё яшчэ неашчадна спажываюць ваду з-пад крана, піша «Менскі кур'ер». На думку старшыні Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Баравікова, прычына марнатраўнасці простая: уся справа ў палітыцы ільготных тарыфаў. Згодна з ёй, менчукі могуць кожны дзень спажываць да 140 літраў вады і плаціць за яе па самых нізкіх расцэнках. У адпаведнасці з устаноўленым тарыфам жыхарам адпускаюць адзін кубаметр за 1679 рублёў. У той жа час сабекошт такога аб'ёму - 9000 рублёў.

- Істотная розніца пакрываецца за кошт перакрыжаванага субсідавання, - удакладняе галоўны эколаг горада. - Што тычыцца прадпрыемстваў, то за адзін куб вады яны плацяць 20 тысяч рублёў.

Аляксандр Баравікоў упэўнены: недалёкі той дзень, калі менчукі будуць плаціць за жыццёва важны рэсурс сабекоштам. Ва ўсякім выпадку, ва ўрадзе краіны ўжо неаднаразова абмяркоўвалі праблемнае пытанне. На думку чыноўнікаў, перакос, які існуе, павінен быць ліквідаваны.

- Мы абавязаныя плаціць за ваду столькі, колькі яна каштуе рэальна. Тады, думаю, водазабяспячэнне ў Менску будзе складаць не 180 літраў вады ў дзень на чалавека, а, як у Парыжы, 130 літраў у сярэднім па горадзе, - канстатаваў Баравікоў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках