26 красавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя сутычкі на захадзе Кітая: атакаваны паліцэйскі ўчастак

2
Новыя сутычкі на захадзе Кітая: атакаваны паліцэйскі ўчастак

Напад на паліцэйскі ўчастак і будынак урада ва уйгурскім горадзе Яркант побач з кітайска-таджыкскай мяжой забраў дзесяткі жыццяў.

Пра гэта паведамляюць кітайскія дзяржаўныя СМІ, перадае BBC.

Паліцыя абвінавачвае ў тым, што здарылася уйгурскіх сепаратыстаў, якія, паводле афіцыйнай версіі, былі ўзброеныя нажамі. У выніку налёту загінулі як этнічныя кітайцы, так і уйгуры.

Прадстаўнік мясцовых уладаў налічыў 13 загінулых чалавек.

Уйгурам не падабаецца і эканамічная палітыка Кітая ў рэгіёне. Многія назіральнікі заклікаюць да лібералізацыі палітыкі ўладаў у рэгіёне замест ўзмацнення жорсткасці. Бо уйгуры не маюць рэальных вагароў улады ў краіне, не дзіўна, што некаторыя з іх звяртаюцца да жорсткіх метадаў для прыцягнення ўвагі да праблем сваёй народнасці, адзначае газета.

Агенцтва Reuters прыводзіць меркаванне праваабаронцаў, якія кажуць, што сапраўднай прычынай нестабільнай абстаноўкі ў СУАР з'яўляецца дэспатычная палітыка кітайскіх уладаў, у тым ліку выпады супраць ісламу, культуры і мовы этнічных уйгураў. На думку экспэртаў, кітайскія ўлады самі спрыяюць разрастанню праблемы тэрарызму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках