20 красавiка 2024, Субота, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняю адкрыюць трасу для маўнтын-байка

Пад Гародняю адкрыюць трасу для маўнтын-байка

Уладкаванне трасы для маунтын-байка заканчваецца ў гарналыжным комплексе ў Каробчыцах.

Атрымаць зарад адрэналіну на ўнікальным для вобласці спуску гарадзенцы змогуць ужо бліжэйшымі днямі: на канец тыдня запланаваны тэставыя заезды, а ў суботу, хутчэй за ўсё, пройдзе першы турнір, піша «Гарадзенская праўда».

- Маунтын-байк - від спорту, хоць і новы для нас, але ўжо карыстаецца папулярнасцю ў моладзі, - распавядае Юрый Аўхіменя, начальнік гарналыжнага спуску. - Таму пастанавілі ўладкаваць трасу для раварыстаў-экстрэмалаў. Дарэчы, гэты від спорту перспектыўны: ужо блізу 20 гадоў ён уключаны ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў.

Траса даўжынёй блізу трох кіламетраў для непадрыхтаванага спартоўца здаецца досыць складанай. Хто бачыў гарналыжны комплекс на свае вочы, можа ўявіць, наколькі цяжка будзе падняцца на ровары на вяршыню рукатворнай гары. Спускаецца траса ўніз па самым стромкім схіле: ягоная даўжыня блізу 200 метраў!

Цяпер трасу пазначаюць і агароджваюць спецыяльнай сеткай для бяспекі саміх веласіпедыстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках