23 красавiка 2024, aўторак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Чаму нельга проста любіць радзіму?

22
Андрэй Макарэвіч: Чаму нельга проста любіць радзіму?

Вядомы музыка падзяліўся сваім разуменнем патрыятызму.

Андрэй Макарэвіч пагутарыў з журналісткай тэлеканала «Дождж». Спачатку размова вялася пра расейскі фэст «Нашэсце», які і сёлета сабраў блізу 100 тысяч гледачоў. Нязменны лідар «Машыны часу» прызнаў, што падобныя мерапрыемствы - каласальнае задавальненне для артыста. Аднак сёлета яго моцна напалохала прысутнасць вайскова-патрыятычнай праграмы - танкі, аўтаматы, лётаючыя «Стрыжы», піша «Аглядальнік».

«Гэта вельмі гарманічна ўпісваецца ў тое трызненне, якое ў нас адбываецца апошнія паўгода, - сказаў Макарэвіч. - Мяне дзівіць, што ў нас патрыятызм разумеецца толькі як са зброяй у руках. Чамусьці патрыятызм абавязкова павінен быць вайсковы, проста любіць радзіму нельга».

Ці было ў яго жадання выказаць і растлумачыць сваю пазіцыю са сцэны пры такой вялікай аўдыторыі - нагадаем, на «Нашэсці» было не менш за 100 тыс чалавек?

«Не, не было. Па-першае, я мяркую, што я ў песнях кажу роўна тое, што я хачу сказаць. Калі мне да гэтага хочацца нешта дапоўніць, я прыходжу да вас сюды. Рабіць з канцэрту мітынг - няма ні найменшага жадання.

Натуральна, я ім нешта сказаў перад апошняй песняй. Я зараз нават успомню, што. Паколькі мы развітваліся, я пажадаў ім усяго добрага і вельмі пажадаў ім, каб яны не дазвалялі сабе хлусіць, таму што хлусня і каханне - гэта рэчы несумяшчальныя. Яны ў нас такія даверлівыя. Нехта нешта пачуе і перарабляе - я далёкі ад ілюзій, што я цяпер пайду гэтакім місіянерам і буду сеяць вакол сябе разумныя, добрыя рэчы. Ды нічога не буду», - сказаў ён.

Музыка таксама наракаў на вялікую колькасць фэйкавых выказванняў і інтэрв'ю нібыта ад ягонай асобы, якія з'яўляюцца ў сетках.

«Яны будзяць правільнае шаленства ўсялякіх нашыстаў, а я гэтых слоў не казаў. Справа ў тым, што я за свае словы адказваю, і калі гэта словы не мае, а прыпісваюцца мне, мне ўжо ўсё роўна, гэта за Крым ці супраць Крыму, усё роўна зусім. І вось што з гэтым рабіць, я не ведаю, таму што гэта нейкія правакатары», - адзначыў музыка.

Пры гэтым ён усё ж спакойна ставіцца да сітуацыі, у тым ліку да цкавання ў Расеі за ягоныя выказванні пра сітуацыю ва Украіне і палітыку Пуціна.

«Мне не даводзіцца абараняцца. Ад каго мне абараняцца? На мяне, пакуль ніхто са зброяй не нападае. Так, нейкія гастролі адмяніліся, нейкія дадаліся. Трэба спакойна рабіць сваю справу. Я спакойна раблю сваю справу», сказаў Макарэвіч.

Спявак прызнаўся, што новыя песні цяпер не пішуцца праз ўсю гэтую сітуацыю, таму што ў яго не атрымліваецца падзяляць тое, што з ім адбываецца ў жыцці, і тое, што з ім адбываецца ў ягонай галаве, калі ён піша. «Я не ўмею. На мяне тое, што адбываецца ў жыцці, уплывае непасрэдным чынам, - сказаў Андрэй Вадзімавіч. - Я не ля канвеера стаю. І наогул у мяне ніколі не было такога, каб я выдаваў у год 20 песень. Калісьці ты можаш за дзень напісаць дзве, а калісьці ты за паўгода не напішаш ні адной. Гэта зусім нармальна. І тут не трэба сябе гвалтаваць, што ні дня без радка. Атрымліваецца звычайна кепскі вынік».

На пытанне журналісткі, што б ён сказаў Уладзіміру Пуціну, калі б з'явілася магчымасць, артыст адказаў, што яму нічога не хочацца ў яго пытацца. Ён мяркуе што гэта бессэнсоўна.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках