29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «Этна-фантазія» прагучыць у Маскве

Беларуская «Этна-фантазія» прагучыць у Маскве

Беларусь будзе прадстаўлена на прэстыжным міжнародным фэсце.

5 жніўня Ірэна Катвіцкая з сольнай праграмай «Этна-фантазія» будзе прэзентаваць культуру нашай краіны ў Маскве. Яна выступіць на адной з самых прэстыжных канцэртных пляцоўвак свету ў рамках VIII Міжнароднага фэсту «Збіраем сяброў», піша сайт experty.by.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя Чайкоўскага і навукова-творчы цэнтр «Музычныя культуры свету». Фестываль праводзіцца з 2 да 28 жніўня ў Маскве і традыцыйна збірае самыя цікавыя праекты сучаснай сусветнай музыкі. Сярод краін-удзельніц прадстаўлены Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Ізраіль, Іран, Італія, Кітай, Літва, Партугалія, ЗША, Турцыя, Японія і Расея.

- З Маскоўскай кансерваторыяй мяне звязваюць даўнія творчыя ўзаемаадносіны і ўдзел у канцэртах, навуковых канферэнцыях, майстар-класах і радыёперадачах, - каментуе Ірэна Катвіцкая. - Для мяне гэта заўсёды выдатная магчымасць паказаць і традыцыйную культуру, і сучасныя тэндэнцыі ў музыцы Беларусі.

Ірэна Катвіцкая - спявачка, кампазітарка і выкладчыца, заснавальнік калектыву Akana-NHS. Альбом «Этна-фантазія» - яе сольны дэбют, які паводле вынікаў 2013 стаў намінантам на «Лепшы фолк-альбом», а таксама быў адзначаны сярод найбольш цікавых альбомаў года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках