23 красавiка 2024, aўторак, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі вызвалілі Дэбальцава

18
Украінскія сілавікі вызвалілі Дэбальцава

У горадзе выявілі вялікую колькасць тэхнікі, боепрыпасаў і ўзбраення.

Сёння сіламі антытэрарыстычнай аперацыі быў вызвалены населены пункт Дэбальцэва Данецкай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

«Дэбальцава мае вялікае стратэгічнае значэнне, бо з'яўляецца не толькі магутным чыгуначным вузлом Украіны, але і горадам, што дазволіў канчаткова разблакаваць падраздзяленне Узброеных Сіл Украіны, якое ў атачэнні годна і мужна стрымлівала атакі захопнікаў, не дазваляючы бандытам правозіць на тэрыторыю Украіны зброю і боепрыпасы», - гаворыцца ў паведамленні.

Часткам і падраздзяленням войска АТА дадзеная дапамога: яны забяспечаныя зброяй і боепрыпасамі, праведзеная эвакуацыя параненых. Цяпер на дарогах устаноўленыя і абсталяваныя дадатковыя блокпосты.

«Гэта дало магчымасць умацаваць нашы пазіцыі, і шчыльней звузіць кола вакол Горлаўкі і Данецка. Такім чынам перакрываецца большасць шляхоў для пастаўкі рэсурсаў захопнікам і бандытам», - падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Пасля зачысткі ў населеным пункце Дэбальцава, падраздзяленнямі АТА было выяўленая вялікая колькасць тэхнікі, боепрыпасаў і ўзбраення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках