27 красавiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі знайшоў новы клуб

Арцём Мілеўскі знайшоў новы клуб

Ураджэнец Менска і былы футбаліст зборнай Украіны, доўга знаходзіўся без працы, і нарэшце знайшоў новы клуб.

Экс-гулец кіеўскага «Дынама» перайшоў у «Хайдук» са Спліту. Праўда, падрабязнасці пагаднення на афіцыйным сайце харвацкага клуба не выдаюцца, піша ua-football.com.

Прадстаўленне «майстэрскага нападніка» адбудзецца ў пятніцу пасля вяртання клуба з Караганды, дзе ён 31 ліпеня пазмагаецца з казахстанскім «Шахцёрам» у матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Нагадаем, што Мілеўскі пакінуў кіеўскае «Дынама» ў верасні 2013 года, пасля чаго ненадоўга затрымаўся ў Турцыі ў «Газіянтэпспар», з якім развітаўся ў студзені 2014 года. Пасля гэтага ў канцы лютага ён заключыў кантракт з казахстанскім «Актабэ», аднак і з гэтым клубам супрацоўніцтва не атрымалася.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках