27 красавiка 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дыпламат зладзіў гонкі з паліцыяй па вуліцах Таліна

16
Расейскі дыпламат зладзіў гонкі з паліцыяй па вуліцах Таліна

МЗС Эстоніі выкажа незадавальненне ў сувязі з паводзінамі расейскага дыпламата, які парушыў правілы дарожнага руху.

Ведамства збіраецца накіраваць у амбасаду Расеі ноту, у якой запатрабуе тлумачэнні ў сувязі з інцыдэнтам, паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-сакратар МЗС Эстоніі Хелена Нымік.

У мінулую суботу ў Таліне супрацоўнік расейскай дыпмісіі ў Эстоніі, які знаходзіўся за стырном аўтамабіля, што належыць амбасадзе Mitsubishi, учыніў некалькі небяспечных сітуацый на дарозе. Паліцыянты з дапамогай сірэны і сігнальных агнёў запатрабавалі ад кіроўцы спыніцца, аднак ён праігнараваў сігналы і прадоўжыў рух. Спыніўшы аўтамабіль на вуліцы Пік, дзе знаходзіцца амбасада Расеі, кіроўца уцёк ад праваахоўнікаў у будынак дыпмісіі.

Паводле звестак эстонскага партала ERR, за стырном машыны мог знаходзіцца дарадца пасольства Станіслаў Макаранка, паколькі на мінулым тыдні ён быў заўважаны на гэтай жа машыне ў горадзе Маарду.

Эстонская паліцыя збіраецца праз МЗС прапанаваць амбасадзе Расеі выдаць асабістыя звесткі парушальніка правілаў дарожнага руху, каб пачаць у дачыненні да яго справу і адмовіць яму ў дыпламатычнай недатыкальнасці.

Фота: Postimees/Scanpix

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках