19 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі змогуць заказваць лекі праз інтэрнэт

7
Менчукі змогуць заказваць лекі праз інтэрнэт

Паслуга «Інтэрнэт-заказ лекавых сродкаў» з'явілася ў РУП «Белфармацыя».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Заяўка афармляецца на сайце прадпрыемства. Карыстальнік паказвае найменне медпрэпарата, а таксама выбірае аптэку, у якой яму зручна забраць заказ. Аб тэрмінах выканання замовы кліенту паведамяць спецыялісты, якія звяжуцца з ім для пацверджання інфармацыі. Аплаціць і забраць лекі можна ў любой з выбраных аптэк у буднія дні з 8.00 да 19.00.

Медыцынскія прэпараты ў розніцу ў Беларусі прадаюць толькі ў аптэках. Лекі адпускаюцца паводле рэцэпта і без рэцэпту лекара. Пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпту лекара, а таксама парадак выпіскі рэцэпта зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках