29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па рынках Менска прайшлі праверкі

8
Па рынках Менска прайшлі праверкі

У сталіцы праверана 8 рынкаў і гандлёвых цэнтраў.

Пад пільны погляд кантралёраў патрапілі як адміністрацыя рынкаў, так і ІП, піша «Ежедневник».

Кантрольныя органы Мінгандлю і Дзяржстандарту некалькі дзён, пачынаючы з 24 ліпеня, правяралі выкананне новага заканадаўства аб дзяржрэгуляванні гандлю, паведаміў начальнік гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Валяр'ян Бяспалы.

Са слоў кіраўніка інспекцыі, праверка была сканцэнтраваная ў асноўным на адміністрацыі рынкаў. Пра яе вынікіпакуль гаварыць рана - яны аналізуюцца.

Не абмінулі кантралёры і рынкавых гандляроў. Ад кіраўніка арганізацыі «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанкі стала вядома, што дзяржорганы пачалі з малога і правяралі выкананне розных дробязяў, не патрабуючы падаваць суправаджальныя дакументы і сертыфікаты на тавар.

У прыватнасці, кантралёры з Мінгандлю правяралі наяўнасць на тавары цэннікаў і інфармацыйных стыкераў.

Асобных прадпрымальнікаў папракалі ў адсутнасці стэнда з правіламі раздробнага гандлю на гандлёвым месцы, не прымаючы ў аргумент, што такі стэнд вісіць у гандлёвым цэнтры ў агульнадаступным месцы. Былі прэтэнзіі да адсутнасці бэйджаў на прадаўцах, а таксама да няправільнага афармлення інфармацыі аб зніжках.

Дзяржстандарт правяраў правільнае запаўненне інфармацыйных налепак: на іх павінны пазначацца кошт, склад, інструкцыя догляду і г.д.

Кантралёры ўспаміналі і аб асартыментным пераліку, патрабуючы даць тавар, які адпавядае кожнаму з патрэбных пунктаў.

Парушальнікаў пакуль не каралі. Ім былі ўручаныя рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Цягам пэўнага часу прадпрымальнікі павінны будуць падаць у кантрольныя органы паперы аб тым, як яны ліквідавалі усе хібы.

Хоць праверка і не была вельмі строгай, яна ўсё роўна занепакоіла ІП. «На Ждановічах падчас інспекцыі закрылася палова гандлёвых пунктаў з нехарчовымі таварамі», - распавёў Анатоль Шумчанка.

Паводле ягоных слоў, прадпрымальнікі не супраць працаваць паводле правіл, але гэтыя правілы занадта ўжо часта мяняюцца. «Усе даўно звыклі, што калі прыйдзе праверка, яна ў кожным выпадку выявіць парушэнні», - адзначыў лідэр ІП.

Яшчэ больш рынкавых гандляроў турбуе, што заўтра можа наляцець куды больш сур'ёзная праверка і запатрабаваць суправаджальныя і мытныя дакументы на тавар, спасылаючыся на новае заканадаўства. Як ужо не раз адзначалася, ІП намагаюць, што атрымаць такія дакументы ім вельмі складана.

Закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» пачаў дзейнічаць 22 ліпеня.

Па-першае, ён выстаўляе новыя патрабаванні да адміністрацыі рынкаў. З гэтага часу яны адказваюць за прытрымліванне прадаўцамі заканадаўства аб правах спажыўцоў, а таксама санітарна-эпідэміялагічных, супрацьпажарных, прыродаахоўных і іншых нормаў.

Іншыя палажэнні закона закранаюць прадаўцоў на рынках. Цяпер дзяржорганы маюць права спыніць дзейнасць суб'екта ў выпадку выяўлення рознага роду парушэнняў: невыкананне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, патрабаванняў да якасці і бяспекі тавараў, продаж тавараў без суправаджальных дакументаў ды іншыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках