16 красавiка 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаркай мема «Здыміце мяне ў Нацгвардыю» была кандыдатка ў народныя дэпутаты

17

Прапагандыстка Алена Кочкіна, якая праславілася, як аўтарка мема "Здыміце мяне ў Нацгвардыю», была кандыдаткай у народныя дэпутаты на выбарах-2012 ва Украіне.

Адзначым, што тэлеканал «Расія-24» прадстаўляў Алену Кочкіну (ва Украіне яна больш вядомая як самавылучэнка па 214-й аднамандатнай выбарчай акрузе ў Дняпроўскім раёне сталіцы Алена Кочкіна) як незалежную ўкраінскую журналістку. Пры гэтым у журналісцкіх колах яна невядомая, піша depo.ua.

Пры гэтым яна фігуруе як журналіст на вядомым сепаратысцкія сайце «Расейская вясна», «Расейскі дазор» ды іншых, а таксама на сайце «Антымайдан».

Так, напрыклад, 19 траўня ў інфармацыйным цэнтры «Паўднёва-ўсходні фронт» адбылося скайп-уключэнне з Масквы з журналісткай Аленай Кочкінай, паведамляе сепаратысцкі сайт «Расейская вясна».

Там яна распавяла, што «9 траўня была ў Днепрапятроўску, мела стасункі з людзьмі і хачу сказаць, што я ўбачыла, што людзі не падтрымліваюць «правасекаў», радыкалаў, не падтрымліваюць Каламойскага і ягоную банду. Гэта мяне вельмі парадавала. Відаць, што людзі гатовыя да новага жыцця, новай улады, ім не абыякавая будучыня сваёй краіны».

Адзначым, што Кочкіна - ураджэнка Чэлябінска, пражывае ў Кіеве.

Нагадаем, расейская прапагандысцка і журналістка тэлеканала «Расія-24» Алена Кочкіна сваім паведамленнем пра тое, што хлопцаў здымаюць з цягнікоў і аўтобусаў і адпраўляюць у Нацгвардыю, узарвала Інтэрнэт. Пад гэтым допісам на яе старонцы ў «Фэйсбуку» ўжо набралася больш за 3 тысячы каментароў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках